Атрад рэагавання на крызісныя сітуацыі
Атрад рэагавання на крызісныя сітуацыі | |
---|---|
Гады існавання | 1990-я — наш час |
Краіна | Ісландыя |
Падпарадкаванне | Міністэрства замежных спраў Ісландыі |
Уваходзіць у | Узброеныя сілы Ісландыі (дэ-юрэ адсутнічаюць) |
Тып | міратворчыя сілы, спецпрызн |
Колькасць |
30 чалавек (актыўны кантынгент) 200 чалавек (увесь кантынгент) |
Удзел у |
Атрад рэагавання на крызісныя сітуацыі (АРКС, ісл.: Íslenska Friðargæslan) — ісландскае ваенізаванае падраздзяленне спецыяльнага прызначэння, прызначанае пераважна для міратворчых місій. Падпарадкоўваецца Міністэрству замежных спраў[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Падраздзяленне было створана ў 1990-х гадах, каб дазволіць Ісландыі ўдзельнічаць у міратворчых місіях. У задачы атрада ўвайшлі разведвальныя місіі і аперацыі па аказанні дапамогі падчас прыродных катаклізмаў і надзвычайных гуманітарных сітуацый[2].
АРКС прымаў удзел у аперацыі «Нязломная свабода» на тэрыторыі Афганістана ў складзе ISAF, місіях міратворчых сіл ААН KFOR у Косава[2] і SLMM на Шры-Ланцы[3].
Для афганскай місіі адкамандзіраваны лекары і медсёстры, якія былі разгорнуты ў складзе правінцыйных груп аднаўлення і пры міжнародным аэрапорце Кабула. Папярэдне яны прайшлі навучанне ва Узброеных сілах Нарвегіі (раней таксама ва Узброеных сілах Вялікабрытаніі)[4].
Прававая база
[правіць | правіць зыходнік]Асноватворным дакументам для АРКС з’яўляцца Закон №73 «Аб міратворчасці Ісландыі і яе ўдзеле ў міжнародных аперацыях па падтрыманні міру» (ісл.: Um íslenska friðargæslu og þátttöku hennar í alþjóðlegri friðargæslu), прыняты 28 сакавіка 2007-га. Дакумент уступіў у сілу 5 красавіка таго ж года. Ён двойчы падвяргаўся папраўкам. Былі зменены два артыкулы — 126 (30 верссня 2011) і 122 (24 снежня 2015)[5]. Непасрэдна для атрада быў распрацаваны спецыяльны Кодэкс этыкі (ісл.: Siðareglur Íslensku friðargæslunnar), зацверджаны Міністэрствам замежных спраў 9 кастрычніка 2007 года. Дакумент распрацаваны ў адпаведнасці з арт. пункта 3 Артыкула 6 Закона 2007 года. Кодэкс змяшчае 12 артыкулаў і рэгулюе ўдзел ісландскіх міратворцаў у замежных місіях[6].
Асабісты склад
[правіць | правіць зыходнік]На 2007 год АРКС налічваў да 200 чалавек, з якіх разгорнуты і дзейнічалі актыўна 30[2].
Члены падраздзялення набіраюцца з ліку паліцыянтаў і маракоў берагавой аховы[2]. Усе яны павінны быць грамадзянамі Ісландыі, якія дасягнулі 25-гадовага ўзросту і не маюць судзімасцяў[7].
Кандыдаты ў байцы атрада павінны адпавядаць шэрагу крытэраў, такім як[7]:
- Наяўнасць вышэйшай або спецыяльнай адукацыі;
- Вельмі добрае веданне англійскай мовы
- Міжасобасныя навыкі;
- Цягавітасць ва ўмовах стрэсу;
- Дысцыплінаваныя і незалежныя метады работы;
- Здольнасць адаптавацца да новых абставін.
Пажаданы веды і/або досвед работы ў надзвычайных і гуманітарных пытаннях, а таксама веданне другой замежнай мовы (у прыярытэце французская, арабская і руская)[7].
Кандыдаты павінны паказаць, на які праект яны прэтэндуюць. Вакансіі звычайна бываюць трох тыпаў[7]:
- праекты гуманітарнай дапамогі;
- праекты ў галіне бяспекі і абароны;
- назіранне за выбарамі.
Транспарт і зброя
[правіць | правіць зыходнік]АРКС выкарыстоўвае выключна легкавыя грамадзянскія аўтамабілі, такія як Nissan Patrol, Santana Motor і Iveco Trakker. Са стралковай зброі байцы маюць узоры, што пастаўляецца Нарвегіяй, напрыклад, вінтоўкі HK G3 (вырабляецца прадпрыемствам «Kongsberg Gruppen» па ліцэнзіі нямецкай кампаніі «Heckler & Koch»). Акрамя іншага, таксама маюцца канадскія аўтаматы Diemaco C7[8]. Сярод кулямётаў прысутнічаюць бельгійскія FN Minimi і нямецкія MG3, пісталетаў-кулямётаў — HK MP5, пісталетаў — аўстрыйскі Glock[9].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Ministry for Foreign Affairs (2008). "Iceland Crisis Response Unit: Annual report 2007" (PDF). Icelandic Ministry for Foreign Affairs. ISSN 1670-7974. Праверана 5 October 2017.
{{cite journal}}
: Шаблон цытавання journal патрабуе|journal=
(даведка) - ↑ а б в г Beitrag zum ICRU Einsatz im Kosovo . Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2016. Праверана 28 сакавіка 2019.
- ↑ Iceland calls Peace Corps home from Sri Lanka // "Iceland review" от 3 января 2008
- ↑ Archived copy(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2016. Праверана 19 чэрвеня 2022. Interview with Erlingur Erlingsson, ICRU on amongst other PRT withdrawal
- ↑ // Lög og reglur um íslensku friðargæsluna Архівавана 19 чэрвеня 2022. Сайт Міністэрства замежных спраў Ісландыі
- ↑ Siðareglur Íslensku friðargæslunnar Архівавана 19 чэрвеня 2022. // Сайт Міністэрства замежных спраў Ісландыі
- ↑ а б в г Viðbragðslisti íslensku friðargæslunnar Архівавана 19 чэрвеня 2022. // Сайт Міністэрства замежных спраў Ісландыі
- ↑ Interview mit Erlingur Erlingsson Архівавана 3 сакавіка 2016.
- ↑ [1]